Tribuna/Футбол/Блогі/Арцём Мілеўскі апошнім часам шмат ўдзельнічае ў дабрачынных аўкцыёнах на карысць Украіны — гэтым разам прадае цішотку брэсцкага «Дынама»

Арцём Мілеўскі апошнім часам шмат ўдзельнічае ў дабрачынных аўкцыёнах на карысць Украіны — гэтым разам прадае цішотку брэсцкага «Дынама»

Людзі ў каментарах абурыліся

Аўтар — Pam-pam
20 траўня, 21:43
Арцём Мілеўскі апошнім часам шмат ўдзельнічае ў дабрачынных аўкцыёнах на карысць Украіны — гэтым разам прадае цішотку брэсцкага «Дынама»

Арцём Мілеўскі за апошнія гады пражыў шмат няпростых момантаў — было і атлушчэнне, і залежнасць ад алкаголя, і сварка з найлепшым сябрам Аліевым. Але падаецца горшае ў мінулым — зараз Арцём гуляе ў медыяфутбол

і едзіць да вайскоўцаў на лінію фронту

Вось і гэтым разам Мілеўскі вырашыў сабраць грошы для украінскіх дзяцей праз аукцыён, лот — цішотка брэсцкага «Дынама». Стартавая цана — 5000 грывень.

Кажа, што «адрывае яе ад сэрца», і гэта цалкам магчыма: у Брэсце Арцём правёў яскравы адрэзак, перазапусціў кар'еру, выйграў чэмпіёнства і Кубак краіны, ды ўвогуле ў Беларусі Арцёма вельмі шанавалі. У каментарах ужо цікавяцца, ці можна даслаць майку ў Брэст:

А нехта лічыць, што ўзгадванню беларускіх гарадоў ва украінскім інфармацыйным полі зараз не месца:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты