Tribuna/Футбол/Блогі/Раскрыты сакрэт непераможнасці «Баера»: Джака распавёў пра яго перад фіналам ЛЕ

Раскрыты сакрэт непераможнасці «Баера»: Джака распавёў пра яго перад фіналам ЛЕ

Цяпер усё ясна 😂

Аўтар — Pam-pam
22 траўня, 17:45
Раскрыты сакрэт непераможнасці «Баера»: Джака распавёў пра яго перад фіналам ЛЕ

Сёння пройдзе першы еўракубкавы фінал у сезоне 2023/24. У вырашальным матчы Лігі Еўропы сыдуцца «Аталанта» і ўжо вельмі доўга непераможны «Баер».

На перадматчавай прэс-канферэнцыі леверкузенцаў журналіст задаў пытанне аб тым, як іх каманда спраўляецца з нервамі.

На яго ўзяўся адказваць Граніт Джака. Яго словы рассмяшылі амаль усіх прысутных.

Прамая прамова: «Мы п'ем кроў кожную раніцу. Мы гэтага больш не адчуваем»

Такая версія, хоць і жартам, але тлумачыць адкуль у каманды Хабі Алонса бярэцца энергія на камбекі ў канцы матчаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты