Tribuna/Тэніс/Блогі/Матчбол/Малады беларус каментаваў суперматч Джокавіч – Алькарас у кампаніі легенды савецкага тэніса Метрэвелі. Магчыма, вы і не ведаеце такога хлопца

Малады беларус каментаваў суперматч Джокавіч – Алькарас у кампаніі легенды савецкага тэніса Метрэвелі. Магчыма, вы і не ведаеце такога хлопца

Сам гуляе ў тэніс, на кар’еру паўплывала знаёмства з Татурам.

Блог — Матчбол
Аўтар — bytribuna com
18 ліпеня, 09:32
Малады беларус каментаваў суперматч Джокавіч – Алькарас у кампаніі легенды савецкага тэніса Метрэвелі. Магчыма, вы і не ведаеце такога хлопца

У нядзелю Карлас Алькарас узяў другі турнір Вялікага шлема ў карʼеры і захаваў за сабой першы радок у рэйтынгу ATP. 20-гадовы іспанец у фінале «Уімблдона» перамог Новака Джокавіча 1:6, 7:6 (8:6), 6:1, 3:6, 6:4. Вырашальны матч мужчынскай сеткі трансляваў тэлеканал Setanta Sports, а каментавалі яго вядомы савецкі тэнісіст грузінскага паходжання Аляксандр Метревелі, які сам у 1973 годзе даходзіў да фіналу «Уімблдона» і ўзяў за карʼеру дзевяць тытулаў АТР у адзіночцы, і беларус Павел Кіслы – для яго гэта пакуль самы статутны матч у карʼеры на тэлебачанні.

«Сёння я ўбачыў, як Карлас Алькарас зрынае караля з трона! Сёння найлепшы дзень у маёй карʼеры тэніснага каментатара! Я думаў, што пасля сыходу Федэрэра з прафесійнага тэніса пустэчу ў сэрца запоўніць нікому не ўдасца. Але ў Карлітас гэта атрымалася! Будучыня тэнісу наступіла!» – напісаў Кіслы пасля матчу ў сацсетках.

Кіслы не настолькі вядомы беларускім гледачам і заўзятарам, як яго калегі па той жа Setanta Мікалай Хадасевіч і Уладзіслаў Татур. Расказваем пра хлопца, якому даверылі каментаваць топ-матч.

Кіслы нарадзіўся ў Брэсце 1993 годзе. У 2004-м сямʼя пераехала ў Скідзель, дзе Павел праз сем гадоў скончыў школу. Паралельна займаўся тэнісам. Пасля школы Кіслы паступіў на факультэт журналістыкі БДУ і выпусціўся адтуль у 2016-м, скончыўшы вочнае аддзяленне.

Падчас вучобы ва ўніверсітэце ўпершыню засвяціўся на тэлебачанні. Увосень 2018-га стаў вядоўцам праграмы «Хто я?» на «Беларусь 2». Кіслы разам з удзельнікамі праекту выходзіў на вуліцы Мінска, дзе любы ахвочы за дзве хвіліны дапамагаў адгадаць галоўнаму гульцу «хто ён». Праграма праіснавала ўсяго адзін сезон.

Гэтым супраца з белТБ не абмежавалася. Падчас вучобы ў БДУ Кіслы пазнаёміўся з Татурам, які парэкамендаваў яго на канале «Беларусь 5», дзе шукалі тэніснага каментатара. Так Кіслы зʼявіўся ў эфіры спартыўнага тэлеканалу, дзе працаваў па дамове падраду.

Пасля вучобы Кіслы нейкі час паралельна працаваў у кампаніі Mediaсube – афіцыйнай партнёрскай сетцы YouTube, дзе на пасадзе кіраўніка творчага аддзелу дапамагаў ствараць і прасоўваць кліентам свае YouTube-каналы. Да таго часу Кіслы ўжо асвоіўся ў беларускай тэніснай тусоўцы. У яго Instagram даволі часта мільгаў цяперашні трэнер Арыны Сабаленкі Антон Дуброў. Хлопцы разам гулялі ў баскетбол.

Бавілі час на шашлыках за горадам.

Гулялі ў «таемнага Санту» з трэнерам Паўлам Каранцом, які вядомы па працы ў зборнай Беларусі і з тэнісісткамі Ганнай Кубаравай і Юліяй Гатоўкай.

Пасля студзеньскай перамогі ў Абу-Дабі-2021 Арына Сабаленка вярнулася ў Мінск, дзе пачала падрыхтоўку да серыі аўстрыйскіх турніраў. Трэнаванні праходзілі на картах Нацыянальнай акадэміі тэніса, дзе падпісантка за Лукашэнку перасеклася з каментатарам.

У пачатку 2022-га Кіслы разам са сваёй маладой сямʼёй (жонка і дачка) пераехаў у Тбілісі, дзе зноў жа па рэкамендацыі Татура пачаў працу ў якасці тэніснага каментатара на Setanta Sports. Прыкладна такім жа спосабам на тэлеканале аказаўся беларус Алег Шыманскі, яшчэ адзін былы супрацоўнік канала «Беларусь 5». Узяць хакейнага каментатара на Sentanta Sports прапанаваў Арташэс Антанян.

Кіслы не толькі каментуе. Праз два месяцы пасля пераезду ён пачаў рабіць у YouTube праект «40:15», які перарос у штотыднёвую перадачу «Гэта тэніс» ужо на YouTube-канале Setanta Sports Original. У асноўным беларус расказвае там цікавыя факты з гісторыі сусветнага тэніса.

Мінулагодні «Уімблдон» стаў першым у карʼеры Кіслага. За два тыдні каментатар адпрацаваў 21 матч, прабыўшы ў эфіры амаль 49 гадзін. На фінішы яму даверылі фінал жаночай сеткі, у якім перамагла Алена Рыбакіна.

Падводзячы вынікі свайго дэбютнага «Уімблдона», Кіслы прызнаваўся, што за час турніру цалкам эмацыйна выгарэў, але набыў «абсалютнае шчасце і бясцэнны досвед».

Перад стартам «Уімблдона»-2023 на YouTube-канале выйшаў новы выпуск «Гэта тэніс», у якім беларус ужо не першы раз інтэрвʼюяваў свайго будучага калегу па фінале Метравелі.

У красавіку 2023-га Рада бяспекі Лукашэнкі забараніла дзейнасць Setanta Sports у Беларусі. Рэжым ануляваў дазвол тэлеканалу на распаўсюджванне прадукцыі замежных СМІ. Але на жыццё Sentanta Sports гэта ніяк не паўплывала – трансляцыі на тэрыторыях іншых дзяржаў працягваюцца.

У Тбілісі Кіслы часам гуляе ў футбол за Setanta Football Team разам з калегамі Татурам і Хадасевічам.

У верасні 2022-га каментатар, знаходзячыся ў адпачынку, даведаўся, што праз тыдзень у Тбілісі адбудзецца паўмарафон, і вырашыў у ім удзельнічаць.

«Ніякай бегавой падрыхтоўкі ўвогуле не было, але было шмат чаўнокаў і кардыё падчас тэнісных трэнаванняў», – успамінаў ён.

Першыя дзесяць кіламетраў Кіслы прабег без цяжкасцяў за 52 хвіліны, але затым «пачалося пекла». Бягун не раз задумваўся пра сход з дыстанцыі. Беларус усё ж прабег 21,1 кіламетр, ні разу не спыніўшыся і выпіўшы па дарозе ўсяго паўлітра вады, з вынікам 1 гадзіну 49 хвілін.

«Фінішаваў пад песню Ellie Goulding – Still falling for you, пад якую Федэрэр развітваўся з тэнісам, і думаў, што трываю за жонку, дачку, бацькоў, за Роджэра і Setanta. На апошніх 100 метрах дарма зрабіў паскарэнне, потым было два позывы 🤢, але ўсё засталося пры мне, хух. Вось гэта была б ганьба», – дзяліўся Кіслы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты