Tribuna/Тэніс/Блогі/Матчбол/Сасновіч радыкальна змяніла вобраз. Ад яркай бландынкі не засталося і следу

Сасновіч радыкальна змяніла вобраз. Ад яркай бландынкі не засталося і следу

Новы імідж тэнісісткі.

Блог — Матчбол
Аўтар — KentYara98
8 лістапада, 02:34
Сасновіч радыкальна змяніла вобраз. Ад яркай бландынкі не засталося і следу

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая скончыла сезон на 88-м радку рэйтынгу WTA, падзялілася сваім новым вобразам. Яркая бландынка кардынальна змяніла колер валасоў на рудаваты з чырвоным падтонам.

«Калі схадзіла ўсяго толькі «падраўняць кончыкі» 💇‍♀️😅 – падпісала фота спартсменка.

А вось як тэнісістка выглядала да змен:

Мяркуючы па каментарах, фаловерам Аляксандры новы імідж спадабаўся:

Хаця хтосці лічыць, што ў такім вобразе Сасновіч павінна вызваліць Палесціну:

Гэта не першы раз, калі тэнісістка адмаўляецца ад звыклага для сябе «блонда». Вось Сасновіч прымярае рыжы колер тры гады таму:

А вось блізкае да сённяшняга адценне было на год раней:

І ў 2018-м:

Нягледзячы на ўсе эксперыменты, кожны раз Аляксандра вярталася да бландынкі. Цікава, як доўга ў новым вобразе дзяўчына пратрымаецца гэтым разам?

ФОТА: інстаграм Аляксандры Сасновіч

Іншыя пасты блога

Усе пасты