Усе навіны

Прэзідэнт WBC Сулейман пра званок з Клічко: «Уявіце, што вы прачынаецеся падчас марозу, без ацяплення, без электрычнасці, без вады»

23 снежня 2022, 09:30
1

Прэзідэнт Сусветнай баксёрскай рады WBC Маўрысіё Сулейман распавёў аб праведзенай відэаканферэнцыі з мэрам Кіева і былым чэмпіёнам свету ў звышцяжкай вазе Віталём Клічко.

«Толькі што скончылася канферэнцыя з Віталём Клічко, які распавёў, як зараз жывецца ва Украіне.

Уявіце, што вы прачынаецеся падчас марозу, без ацяплення, без электрычнасці, без вады.

Не можаш пайсці ў ванную, няма сігналу мабільнага тэлефона і няма ежы, пакуль чакаеш, што ў твой дом ударыць бомба», — сказаў Сулейман.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.