Усе навіны

«IBA узначальвае расіянін, цесна звязаны з Пуціным». Чэхія будзе байкатаваць ЧС-2023 па боксе

14 лютага 2023, 15:58

Прэзідэнт Чэшскай баксёрскай асацыяцыі Марэк Шымак паведаміў, што зборная Чэхіі не паедзе на чэмпіянат свету.

«Гэта ўвогуле меркаванне ўсяго выканкама. Нават нашая дзяржава так выказваецца. Мы так вырашылі, бо асуджаем вайну ва Украіне.

Уся асацыяцыя бокса з былым кіраўніцтвам выказала падтрымку Украіне.

Гэта доўгатэрміновая пазіцыя, таму што кіраўніком міжнароднай асацыяцыі IBA з'яўляецца расіянін Умар Крамлёў, які вельмі цесна звязаны з Уладзімірам Пуціным.

Там шмат што вырашаецца грашыма, за ўсё плаціць «Газпром». Звычайна яны хочуць, каб чэмпіянат свету лічыўся важнейшым турнірам, чым Алімпійскія гульні», – сказаў Шымак.

Нагадаем, што IBA дазволіла расіянам і беларусам выступаць на турнірах пад сваім сцягам.

Зборныя ЗША і Ірландыі не будуць выступаць на ЧС-2023 па боксе, сярод прычын – незахаванне IBA нейтральнага статусу расіян і беларусаў

У гэтым годзе жаночы ЧС па боксе пройдзе з 15 па 31 сакавіка ў Індыі, мужчынскі – з 1 па 14 мая ва Узбекістане.