Усе навіны

Аляксандр Усік: «Многія людзі ў свеце думаюць, што ва Украіне адбываецца нейкая гульня, а мы проста ўсё прыдумляем»

4 сакавіка 2023, 23:27

Чэмпіён WBA, WBO, IBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 КО) падзяліўся думкамі пра вайну ва Украіне.

«Мяне матывуе ідэя, якая павінна дапамагчы сваёй нацыі, свайму народу. Калі ў мяне ёсць здольнасці, калі ў мяне ёсць сілы для гэтага, калі я змагу гэта зрабіць.

Бог даў мне гэты шанец быць на тэлебачанні, быць, дзякуй Богу, вядомым у свеце спорту.

Гэта мая магчымасць падзяліцца з людзьмі тым, што адбываецца. Многія людзі ў свеце думаюць, што тут адбываецца нейкая гульня, а мы проста ўсё прыдумляем», – сказаў Усік.