АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
БФСС пра затрыманне Хамутоўскага: «Васіль абавязкова будзе на волі, а ўсе, хто мае дачыненне да злачынстваў, панясуць адказнасць»
30 верасня 2022, 20:51
1
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці рашуча асудзiў затрыманне Васіля Хамутоўскага.
«Так званыя прадстаўнікі органаў «правапарадку» прынізілі гонар і годнасць Васіля, прымусіўшы нашага сумленнага спартоўца запісаць пакаяннае відэа.
Васіль заўсёды выступаў за праўду і справядлівасць, падпісаў Адкрыты ліст спартоўцаў Беларусі супраць гвалту і хлусні, а таксама выступаў супраць вайны ва Украіне.
Беларускія «ўлады» баяцца любога, хто думае інакш, чым загадвае «партыя», але Васіль, як і астатнія затрыманыя, абавязкова будуць на волі, а ўсе, хто мае дачыненне да злачынстваў, панясуць справядлівую адказнасць», – гаварыцца ў звароце.