Усе навіны

Эмеры хоча падпісаць у «Астан Вілу» Паў Торэса, з якім ён працаваў у «Вільярэалі»

4 лістапада 2022, 23:18

Новы галоўны трэнер «Астан Вілы» Унаі Эмеры вызначыўся з адной з трансферных мэт на зіму, паведамляе Football Insider.

Паводле інфармацыі крыніцы, іспанскі спецыяліст хоча запрасіць цэнтральнага абаронцу Паў Торэса, з якім ён працаваў у «Вільярэале». У кантракце 25-гадовага футбаліста ёсць адступныя ў памеры 55 мільёнаў еўра, але англійскі клуб паспрабуе знізіць цану да 40 мільёнаў.

Падпісанне Торэс стане прыярытэтнай задачай для «Астан Вілы». За цэнтрбекам таксама працягваюць сачыць «Тотэнхэм» і «МЮ».

Статыстыка Паў – тут.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорта | Android | iOS