Усе навіны

«ПСЖ» разглядае магчымасць падоўжыць кантракт з Энрыке – дзейны завершыцца ў 2025 годзе

30 красавіка, 21:31

Кіраўніцтва «ПСЖ» уражана доўгатэрміновымі перспектывамі галоўнага трэнера Луіса Энрыке, паведаміў L’Equipe.

У клубе ўжо разглядаюць магчымасць прадоўжыць кантракт з 53-гадовым іспанцам. Дзеючае пагадненне завершыцца ў 2025 годзе.

Энрыке ўжо публічна агучваў, што пакіне каманду толькі ў выпадку звальнення. Летні сыход Кіліяна Мбапе дае Луісу яшчэ адну прычыну застацца – гэта можа даць ПСЖ больш тактычнай свабоды наступнага сезону.

Фармальна перагаворы пра прадаўжэнне супрацоўніцтва не вядуцца. Трэнер цалкам засяроджаны ў завяршэнні сезона, ён не жадае зараз прымаць рашэнне пра сваю доўгатэрміновую будучыню.

Энрыке ўзначаліў «ПСЖ» летам 2023 года. У першым сезоне выйграў Лігу 1 і Суперкубак Францыі, каманда яшчэ згуляе ў фінале Кубка і ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў.