Усе навіны

Павел Раднёнак: «Калі вясной заікнуўся, што марым удзельнічаць у разборцы за медалі, з мяне не пасмяяўся толькі лянівы»

8 лістапада 2022, 16:25

Галоўны трэнер» Энергетыка-БДУ» Павел Раднёнак падзяліўся меркаваннем пра канцоўку сезона вышэйшай лігі. За адзін тур да фінішу «студэнты» займаюць другое месца.

– Апошнія месяцы перабудоўваем псіхалогію нашай каманды. Спрабуем выбіць з гульцоў псіхалогію выскрабкаў. Калі нам гэта ўдасца, мы пяройдзем у зусім іншую якасць каманднай гульні.

Прывучаем быць пераможцамі. Нашы хлапчукі, можа быць, не такія вядомыя, знакамітыя, не атрымліваюць казачных грошай. Але яны валодаюць пэўным запасам таленту, уменняў і вялікім патэнцыялам.

Цяпер самае галоўнае – накіраваць гэты патэнцыял у патрэбнае рэчышча. Калі я вясной заікнуўся, што марым удзельнічаць у разборцы за медалі, з мяне не пасмяяўся толькі лянівы. Разумееце? А цяпер гэта рэальнасць.

Вельмі рады, што мы і «Іслач» – дзве каманды, якія падаграваюць ажыятаж і цікавасць да нашага чэмпіянату, – адзначыў Павел Раднянок.