Усе навіны

Рашэнне па Раналду прыме Джоэл Глейзер

16 лістапада 2022, 14:57

Саўладальнік «Манчэстэр Юнайтэд» Джоэл Глейзер прыме канчатковае рашэнне наконт будучыні Крыштыяну Раналду ў камандзе пасля скандальнага інтэрв'ю форварда, у якім ён, у прыватнасці, раскрытыкаваў клуб і трэнераў.

Пазіцыя Раналду ў «Юнайтэд» лічыцца беспадстаўнай пасля таго, як ён сказаў, што адчувае сябе здраджаным клубам, што не паважае галоўнага трэнера Эрыка тэн Хага.

Інтэрв“ю было расцэнена як спроба Раналду прымусіць клуб прадаць яго пасля чэмпіянату свету-2022. Але ў Глейзера будзе апошняе слова адносна любога рашэння пра продаж форварда. Агент Раналду Жоржэ Мендэш павінен прадставіць спіс клубаў, якія жадаюць купіць яго кліента.

Кіраўніцтва «Юнайтэд» падтрымала тое, як тэн Хаг абыходзіўся з гульцом, у прыватнасці, яго рашэнне выключыць Роналду са складу і загадаць яму трэніравацца не з першай камандай пасля таго, як ён адмовіўся выйсці на замену ў матчы супраць «Тотэнхэма».

На нядзельны матч супраць «Фулхэма» у АПЛ Раналду не патрапіў у склад «Юнайтэд» на другую гульню запар пасля таго, як клуб заявіў, што ў яго невядомая хвароба. Але ў панядзелак ён трэніраваўся са зборнай Партугаліі, якая распачала падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў Катары.

Хадзілі шматлікія здагадкі пра тое, што Раналду пакіне «Юнайтэд» яшчэ да пачатку сезона, але патэнцыйны сыход ускладняецца абмежаванай колькасцю клубаў, якія могуць дазволіць сабе аплаціць яго заяўлены заробак – каля 500 000 фунтаў у тыдзень.

У Раналду засталося шэсць месяцаў кантракта з клубам, юрысты «Юнайтэд» перагледзяць інтэрв'ю, каб вызначыць прававую пазіцыю клуба.

Афіцыйныя асобы «МЮ» яшчэ не бачылі поўнага інтэрв'ю. Яны наогул не ведалі, што яно выйдзе, пакуль у сетцы не з'явіліся тызеры.

Раней паведамлялася, што «МЮ» пакіне тэн Хагу прыняцце рашэння па Раналду.