Усе навіны

Улады Катара хочуць забараніць продаж піва на стадыёнах падчас ЧС-2022, што ставіць пад пагрозу шматмільённы кантракт ФІФА

18 лістапада 2022, 14:27

Улады Катара ціснуць на ФІФА, каб падчас матчаў ЧС-2022 забаранілі продаж піва на стадыёнах.

Па дадзеных The Times, ужо сёння могуць аб'явіць, што піва на арэнах падчас гульні прадаваць не будуць. Гэта ставіць пад пагрозу шматмільённы кантракт ФІФА з Budweiser.

Згодна з дагаворам, піва гэтай маркі павінны былі прадаваць у Катары падчас турніру. Калі гэта не будзе зроблена, то ФІФА парушыць кантракт.

ЧС-2022 стартуе 20 лістапада матчам Катар – Эквадор.