Усе навіны

21-гадовы Сака зрабіў дубль у сваім дэбютным матчы на чэмпіянаце свету

21 лістапада 2022, 17:58

Вінгер зборнай Англіі Букаё Сака вызначыўся двума галамі ў матчы супраць Ірана на ЧС-2022.

Для 21-гадовага футбаліста гэта дэбютная гульня ў кар'еры на чэмпіянатах свету.

Па стане на 88-ю хвіліну Англія вядзе з лікам 5:1. Іншыя галы ў складзе каманды забілі Джуд Белінгем, Рахім Стэрлінг і Маркус Рэшфард.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com