Усе навіны

Бага перайшоў у DMedia з расійскай аматарскай медыялігі

22 траўня, 15:49

34-гадовы беларускі паўабаронца Дзмітрый Бага перайшоў у DMedia з расійскай аматарскай медыялігі.

У пачатку сезона футбаліст падпісаў кантракт з «Шахцёрам», аднак з-за часовай забароны на рэгістрацыю новых гульцоў дэбютаваць за каманду не змог.

Апошні раз у афіцыйным матчы Бага выходзіў на поле ў снежні 2023 года ў складзе брэсцкага «Дынама».

Усяго ў мінулым сезоне правёў 21 матч у ЧБ, забіў два мячы і аддаў адну галявую перадачу.