Усе навіны

Уладальнікі «МЮ» разлічваюць перавабіць пакупнікоў «Ліверпуля»

24 лістапада 2022, 23:00

Сям'я Глейзераў, якая валодае «Манчэстэр Юнайтэд», плануе паспрабаваць перавабіць кампаніі, якія зацікаўлены ў куплі «Ліверпуля». Некалькі тыдняў таму стала вядома што «Ліверпуль» выстаўлены на продаж. Купляй мерсісайдскага клуба зацікавілася інвестыцыйнае падраздзяленне Dubai Holding, таксама Конар Макгрэгар каментаваў верагоднасць пакупкі. Учора Глейзеры пацвердзілі, што гатовыя прадаць «МЮ». Яны спадзяюцца, што патэнцыйныя пакупнікі «Ліверпуля» зрушаць сваю ўвагу ў бок «чырвоных д'яблаў», бо лічаць свой клуб больш прывабнай інвестыцыяй. Ужо вядома пра цікавасць да «Манчэстэр Юнайтэд» з боку ўладальнікаў Apple, Zara, брытанскага мільярдэра Джыма Рэткліфа і былога паўабаронцы клуба Дэвіда Бэкхэма. У пытанні продажу клуба Глейзеры будуць супрацоўнічаць з амерыканскім банкам Raine Group, які павінен новых уладальнікаў для «МЮ».