Усе навіны

Пасевіч – найлепшы гулец «Уфы» у красавіку

5 траўня, 14:10

Беларускі вінгер «Уфы» Раман Пасевіч стаў найлепшым гульцом красавіка на думку заўзятараў клуба, набраўшы 39% ад агульных галасоў.

За мінулы месяц на рахунку 24-гадовага футбаліста два мячы і чатыры асісты.

Пасля дзесяці матчаў «Уфа» займае другое месца ў табліцы другой лігі Расіі з 17 баламі.