Усе навіны
Video

Дэпай выйшаў на другое месца ў спісе бамбардзіраў зборнай Нідэрландаў

3 снежня 2022, 18:48

Нападаючы зборнай Нідэрландаў Мемфіс Дэпай адкрыў лік у матчы 1/8 фіналу ЧС-2022 супраць ЗША.

Гэты гол стаў для 28-гадовага футбаліста ўжо 43-м у складзе нацыянальнай каманды, ён апярэдзіў Класа-Яна Хунтэлара і выйшаў на другое месца ў спісе бамбардзіраў.

Больш за Нідэрланды забіў толькі Робін ван Персі – 50.

На рахунку Дэпая 15 мячоў у апошніх 17 гульнях пад кіраўніцтвам Луі Ван Гала.