Усе навіны

Станіслаў Кляшчук: «Удзячны «Гомелю», што гулялі з «Нафтанам» «з халоднай галавой і гарачым сэрцам»

4 траўня, 23:23

Галкіпер «Гомеля» Станіслаў Кляшчук падзяліўся эмоцыямі ад матчу з «Нафтанам» (2:0) у 7-м туры ЧБ.

– З пункту гледжання гульні каманды ў цэлым – я ўдзячны хлопцам, якія на працягу ўсяго матчу былі цалкам сканцэнтраваны і выконвалі гульнявую дысцыпліну. З майго боку я ў цэлым задаволены, бо вароты засталіся сухімі, хоць было пару момантаў, над якімі мне трэба працаваць.

– Чым здзівіў супернік?

– Гульні з «Нафтанам» на выездзе заўсёды цяжкія, мы былі гатовыя да гэтага. Варта адзначыць іх уводы мяча з бакавога краю, якія вельмі падобныя з кутнімі.

– Два забітых мяча ў першым тайме вырашылі зыход гульні, ці былі цяжкасці па ходзе ўсяго матчу?

– Напор з боку суперніка не дазваляў расслабіцца, таму паўтаруся – я ўдзячны камандзе, што гулялі на працягу ўсёй гульні «з халоднай галавой і гарачым сэрцам»

– Наступны матч у Брэсце, як будзе рыхтавацца да «Дынама»?

– Гэта ўжо пытанне да трэнерскага штаба. Нам дадуць усталёўку на тыдні, як і па якім сцэнары будзем гуляць супраць наступнага суперніка.

– У «Гомеля» – выязная серыя з двух гульняў. Як каманда ўспрымае далёкія пераезды? Паспяваеце аднаўляцца?

– Наконт другога выезду, вядома цяжка два разы запар ехаць у даволі далёкі тур, але ніхто не будзе ў канцы чэмпіянату пра гэта ўспамінаць, так што будзем змагацца за тры ачкі ў любой сітуацыі і стане.

– У вас ужо другая гульня ў аснове ў афіцыйным матчы ў гэтым сезоне. Як адчуванні?

– На мой погляд, у нас вельмі моцная варатарская пазіцыя, што робіць нас толькі мацней. Так што я вельмі рады, што трэнерскі штаб даверыў мне месца ў складзе.

– Як прайшла адаптацыя ў камандзе?

– Адаптацыя прайшла выдатна, ведаў дастаткова шмат хлопцаў, так што праблем з гэтым не было.

– У міжсезонне вы прапусцілі шэраг гульняў з-за траўмы. Як прайшло аднаўленне і як самаадчуванне зараз?

– Так, сапраўды, у перадсезонцы я згуляў мала матчаў, але я выдатна разумеў, што сезон доўгі і ў мяне няма такой раскошы каб хвалявацца. Так што я працягваў працаваць па меры магчымасці і, на шчасце, зараз мяне ўжо не турбуе мінулая траўма, – адзначыў Кляшчук.