Усе навіны

Рыбак пра 0:2 ад «Гомелю»: «Паўплывала цяжкая траўма Сідара – разрыў ахілавага сухажылля. Будзем думаць, вырашаць гэтую праблему»

4 траўня, 23:16

Глаўкам «Нафтана» Альберт Рыбак распавёў пра матч з «Гомелем» і пракаментаваў стан здароўя абаронцы Ігната Сідара.

– Ці задавальняе вас сённяшняя гульня?

– Крыху не атрымалася. І гульня, і вынік, вядома, нас не задавальняюць. Тое, што планавалі, хацелі, тое пра што гаварылі і паказвалі... Нібыта спачатку і нядрэнныя моманты стваралі, і галявыя моманты не змаглі рэалізаваць.

Але самі сабе стварылі цяжкасці і прывезлі гол практычна на роўным месцы. Гэта стварыла перавагу і ў камандзе саперніка. Таму хацелі выраўнаваць гульню, быццам нешта атрымлівалася. Думаю, што галявых момантаў было дастаткова, каб забіць хаця б адзін гол, але не змаглі.

Вядома ж псіхалагічна паўплывала цяжкая траўма нашага гульца і той факт, што самі сабе стварылі гэты галявы момант.

Не атрымалася, хаця настройваліся на перамогу, якой хацелі парадаваць заўзятараў. Таму акрыянні Ігнату, траўма вельмі сур'ёзная – парыў ахілава сухажылля. Будзем думаць, рашаць гэтую праблему.

– Сённяшняе надвор'е ўплывала на матч?

– Не, надвор'е было добрае, усё нармальна. Поле, надвор'е, усё задавальняла, – адзначыў Рыбак.