Усе навіны

Англія згуляе з Францыяй у чвэрцьфінале ЧС-2022

5 снежня 2022, 00:03

Вызначылася яшчэ адна чвэрцьфінальная пара ЧС-2022.

На гэтай стадыі турніру сустрэнуцца каманды Англіі і Францыі.

Англічане ў 1/8 фіналу разграмілі Сенегал (3:0), а французы выбілі Польшчу (3:1).

Апошнім разам каманды гулялі паміж сабой у афіцыйным матчы на Еўра-2012 ва Украіне і Польшчы – 1:1.

Усяго зборныя правялі 31 вочны матч. У Ангельцаў 17 перамог, у французаў – 9.

Раней стала вядома, што ў іншым чвэрцьфінале згуляюць Нідэрланды і Аргенціна.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com