Усе навіны

Хары Магуайр: «Колькасць няправільных рашэнняў арбітра была неверагоднай. Я адчуваў, што мы былі найлепшай камандай»

11 снежня 2022, 14:18
3

Абаронца зборнай Англіі Хары Магуайр пракаментаваў паразу каманды ў чвэрцьфінале ЧС-2022 супраць Францыі (1:2).

«Я не магу растлумачыць працу галоўнага арбітра – колькасць няправільных рашэнняў была сапраўды неверагоднай. Вельмі дрэнна.

Я адчуваў, што мы былі найлепшай камандай. Нам удавалася кантраляваць гульню з першай хвіліны. Францыя забіла з 25 метраў, а затым на максімум выкарыстоўвала сітуацыю ў другім голе.

Усе гульцы любяць Саўтгейта. Ён быў неверагодны ў адносінах да кожнага з нас. Ведаю, што ў людзей розныя меркаванні. Гарэт ведае, што трэба, каб выйграваць гэтыя вялікія матчы», – сказаў Магуайр.