Усе навіны

Афрыканскія зборныя ўдвая перасягнулі рэкорд па перамогах на адным ЧС

11 снежня 2022, 16:17

Перамога Марока над Партугаліяй у чвэрцьфінале (1:0) стала для афрыканскіх зборных восьмай на ЧС-2022.

Рэкорд афрыканцы пабілі яшчэ пасля групавой стадыі, а цяпер удвая перасягнулі яго – да гэтага лепшым паказчыкам былі 4 выйграных матчы ў 2010 годзе, калі турнір праходзіў у ПАР.

У паўфінале бягучага розыгрышу Марока сустрэнецца з Францыяй. Гульня адбудзецца ў сераду, 14 снежня.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com