Усе навіны

Пакета абвінавачваецца ў датычнасці да парушэнняў правіл ставак ФА Англіі

23 траўня, 19:20

Паўабаронцу «Вэст Хэма» Лукаса Пакету вінавацяць у неналежных паводзінах з верагодным парушэннем правіл Футбольнай асацыяцыі Англіі E5 і F3.

«Сцвярджаецца, што ён непасрэдна спрабаваў паўплываць на ход, паводзіны або любы іншы аспект або падзею ў матчах, наўмысна імкнучыся атрымаць карту ад арбітра з неналежнай мэтай паўплываць на рынак ставак, каб адзін або больш чалавек атрымалі прыбытак», – гаворыцца ў паведамленні.

Пакет павінен адказаць да 3 чэрвеня 2024 года.

У гэтым сезоне 26-гадовы бразілец правёў 43 матчы, забіў 8 мячоў і аддаў 7 асістаў. Падрабязная статыстыка 10-га нумара «Вест Хэма» тут.

Нагадаем, раней за стаўкі былі дыскваліфікаваныя Сандра Таналі з «Ньюкасла» і Айвен Тоўні з «Брэнтфарда».