Усе навіны

«Рэал» абвясціў пра трансфер 16-гадовага нападніка «Палмейрас» Эндрыка, ён далучыцца да каманды летам 2024 года

15 снежня 2022, 17:55

«Рэал» абвясціў пра падпісанне новага гульца.

Іспанскі клуб, «Палмейрас», форвард Эндрык і яго сям'я ўзгаднілі трансфер 16-гадовага футбаліста.

Гулец далучыцца да клуба з Мадрыду, калі яму споўніцца 18 гадоў – у ліпені 2024 года.

Да таго часу нападаючы працягне выступаць за бразільскую каманду.

Раней паведамлялася, што кантракт разлічаны да 2027 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на тры сезоны.

Паводле папярэдніх звестак, мадрыдцы заплацілі за гульца 60 мільёнаў еўра + 12 мільёнаў падаткаў.

Эндрык у 2022 годзе правёў за «Палмейрас» 7 матчаў ва ўнутраным першынстве, вызначыўшыся трыма галамі і адным асістам.