Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Рудзянок упісаў сваё прозвішча ў гісторыю гродзенскага футбола»

1 траўня, 23:06

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма распавёў, чаму галкіпер Канстанцін Рудзянок пакінуў клуб.

– Рудзянок нам у мінулым годзе дапамог. Няма чаго адмаўляць. Тое. што ён упісаў сваё прозвішча ў гісторыю гродзенскага футбола, 100 працэнтаў. Яго паважаем. У мінулым годзе ў нас былі перамовы па новым кантракце, яшчэ да таго, як увялі новыя ліміты на зарплату. Потым увялі новыя. За зборную ён не гуляў, таму ён не можа атрымліваць болей.

Косця вырашыў паспрабаваць сябе ў іншым чэмпіянаце. У Казахстане зусім іншыя грошы, чым у Беларусі. Таму на дадзены момант мы разышліся, – сказаў Суліма.

Рудзянок падпісаў кантракт з «Кызыл-Жарам» 11 лютага, ужо 29 лютага футбаліст пакінуў клуб.