Усе навіны

Ансу Фаці: «У Гвінеі-Бісау мы рабілі мяч са шкарпэтак»

24 снежня 2022, 21:53

Вінгер «Барселоны» Ансу Фаці распавёў пра сваё дзяцінства ў Гвінеі-Бісаў.

«Я вырас са сваёй маці, маімі братамі і сёстрамі, стрыечнымі братамі і бабуляй па матчынай лініі ў доме ў раёне Сан-Паўлу (размешчаны на паўночным захадзе Бісау, сталіцы Гвінеі-Бісау), дзе мы ўсе жылі. Але паколькі пакінуў гэтае месца яшчэ малым, то мала памятаю.

Нядаўна папрасіў сябра маёй сястры даслаць мне відэа вуліцы, дзе мы жылі – яно зусім не было падобным на тое, што я захаваў у сваёй памяці. Вельмі хачу туды вярнуцца. Пачаў гуляць на вуліцы са сваімі стрыечнымі сёстрамі ў 3 гады. У Гвінеі-Бісаў дзеці маюць гэтую свабоду амаль адразу, як толькі пачынаюць хадзіць.

Памятаю, калі абед быў гатовы, мяне клікала мама. Звычайна мы гулялі басанож. У тых, хто меў крыху больш матэрыяльных магчымасцяў, былі пластыкавыя сандалі. Мы ўзялі шкарпэткі, якія злучылі адна з адной, каб зрабіць мяч, і пайшлі гуляць. Час ад часу у нас атрымоўвалася дастаць гумовы мяч, але калі мы білі яго вострым прадметам, ён прабіваўся», – сказаў Фаці.