Все новости

«Макслайн» не выйдзе з адпачынку 26 снежня. У пачатку студзеня адбудзецца сход заснавальнікаў клуба

25 снежня 2022, 20:06
2

Як паведамляе прэс-служба «Макслайна», 3 студзеня адбудзецца сход заснавальнікаў і спонсараў футбольнага клуба «для вызначэння далейшых перспектыў».

Акрамя таго, каманда не выйдзе з водпуску 26 снежня, як раней планавалася.

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона ў першай лізе «Макслайн» зарабіў права згуляць у стыкавых матчах за выхад у вышэйшую лігу. У пераходных матчах рагачоўскі клуб абыграў «Арсенал», аднак не атрымаў дазволу на ліцэнзаванне ў Д1 ад АБФФ. Пасля разгляду апеляцыі клуба футбольны арбітраж пакінуў рашэнне федэрацыі без змен.