Усе навіны

Петрыкаўскі «Шахцёр» узначаліць расіянін Лушчан (Football.by)

26 снежня 2022, 13:42

Як паведамляе Football.by, «Шахцёр» з Петрыкава ўзначаліць Сяргей Лушчан. 49-гадовы спецыяліст восенню трэніраваў каманду салігорскага «Шахцёра» U-18.

Лушчан з'яўляецца выхадцам з Ташкента, а грамадзянства мае расійскае.

Лушчан зменіць на пасадзе галоўнага трэнера Станіслава Суворава, які ў мінулым сезоне ўзначальваў петрыкаўскую каманду, а перад сезонам-2023 перайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера «Шахцёра» Аляксея Багі.