Усе навіны

ФІФА не будзе перашкаджаць удзелу Расіі ў адборы на ЧС-2026 у выпадку пераходу ў Азію («Матч ТВ»)

26 снежня 2022, 18:44

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) не будзе перашкаджаць удзелу зборнай Расіі ў адборы на ЧС-2026 у выпадку пераходу РФС у Азіяцкую канфедэрацыю футбола.

Нагадаем, што ФІФА адхіліла Расійскія клубы і зборныя ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Адзначым, раней прэзідэнт РФС Аляксандр Дзюкаў паведаміў, што рашэнне аб пераходзе саюза ў Азіяцкую канфедэрацыю будзе прынята 27 снежня.