Усе навіны

Экс-арбітр ЧБ Аніхімоўскі пра рэпрэсіі беларускіх футбалістаў: «З гэтага спіса можна было скласці яшчэ адну Нацыянальную зборную ці, як мінімум, 2 топ-клубы Вышэйшай лігі»

27 снежня 2022, 18:51

Экс-арбітр чэмпіянату Беларусі Віталь Аніхімоўскі пракаментаваў «чорны спіс» Мінспорта, у які трапілі 48 беларускіх футбалістаў. Гэтым спартсменам будуць забараняць складаць кантракты ў Беларусі.

– З гэтага спіса можна было скласці яшчэ адну Нацыянальную зборную ці, як мінімум, 2 топ-клубы Вышэйшай лігі. Але Кавальчук менавіта так вырашыў адказаць на тую ганьбу, якую мы бачылі пры яго апошнім візіце да галоўнакамандуючага. Толькі так гэтыя людзі даказваюць свой узровень і сваю лаяльнасць! Татальным знішчэннем усяго жывога!

І тут мне захацелася прывесці ў прыклад футбольных арбітраў і інспектараў Беларусі, якія ў 2020 годзе падпісалі адкрыты ліст супраць гвалту ў краіне ў колькасці 134 чалавек.

І ведаеце, што зрабіў Кавальчук? НІЧОГА! Ён, канечне, быў у раз'юшанасці, але далей за вусы і вушы Базанава нічога не зайшло! Згаджацца са злачынствамі і верыць, што цябе не кране … Сумнеўная стратэгія, – напісаў Аніхімоўскі ў сваім Instagram.