Усе навіны

Хамутоўскага прысудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі»

29 снежня 2022, 11:34
2

Абвешчаны прысуд па справе экс-футбаліста зборнай Беларусі Васіля Хамутоўскага. Суддзя Таццяна Шоцік прыгаварыла яго да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Хамутоўскага абвінавачвалі па артыкуле 342 КК РБ («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Нагадаем, што Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня 2022 года пасля таго, як вярнуўся ў Беларусь на лячэнне. Першапачаткова ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з Telegram-канала, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, а потым яго затрымалі ўжо па крымінальным абвінавачанні.

У 2020 годзе Хамутоўскі асудзіў гвалт сілавікоў пасля выбараў, пасля чаго пакінуў брэсцкае «Дынама». У 2021 годзе трэніраваў варатароў у клубе «Аль-Фейха» з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Са студзеня 2022 года дапамагаў Алегу Дулубу ў «Львове», а таксама вясной гэтага года трэніраваў у бухарэсцкім «Сцяўа» падчас вымушанага спынення чэмпіянату Украіны.

Раней Хамутоўскі быў прызнаны палітвязнем.