Усе навіны

Хамутоўскі прызнаны палітвязнем

27 снежня 2022, 17:39

Экс-футбаліста зборнай Беларусі і трэнера брамнікаў «Львова» Васіля Хамутоўскага прызналі палітвязнем, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Раней стала вядома, што Хамутоўскаму пагражае да 3-х гадоў турмы.

Нагадаем, што экс-трэнер брэсцкага «Дынама» быў затрыманы 30 верасня, пасля таго, як ён вярнуўся ў Беларусь на лячэнне. Першапачаткова ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з telegram-канала, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, пасля чаго яго затрымалі ўжо па абвінавачанні ў крымінальнай справе.

У 2020 годзе Хамутоўскі асудзіў гвалт сілавікоў пасля выбараў. У 2021 годзе трэніраваў варатароў у клубе «Аль-Фейха» з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі.

Са студзеня 2022 года дапамагаў Алегу Дулубу ў «Львове», а таксама вясной гэтага года трэніраваў у бухарэсцкім «Сцяўа» падчас вымушанага спынення чэмпіянату Украіны.