Усе навіны

Сербскі паўабаронца Ісламавіч можа перайсці ў БАТЭ (Татур)

29 снежня 2022, 19:50
1

Сербскі цэнтральны паўабаронца Сеад Ісламавіч блізкі да пераходу ў БАТЭ.

Пра гэта паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур.

Апошнім клубам 23-гадовага гульца быў «Нові-Пазар» з вышэйшага дывізіёна Сербіі.

У 18 матчах сезона паўабаронца вызначыўся адным забітым мячом.

Па дадзеных transfermarkt, кошт Ісламавіча складае 400 тысяч еўра. 31 снежня ў футбаліста заканчваецца тэрмін дзеяння кантракта з клубам.