Усе навіны

Овермарс перанёс лёгкі інсульт

30 снежня 2022, 22:52

Дырэктар «Антвэрпэна» па футболе Марк Овермарс быў шпіталізаваны з-за лёгкага інсульту.

Марка адчувае сябе добра, але некаторы час яму давядзецца пабыць у стане спакою. Марк і яго сям'я сканцэнтраваны на яго акрыянні і не хочуць даваць далейшыя каментарыі», – гаворыцца ў паведамленні «Антверпена».

Овермарс да лютага гэтага года працаваў у «Аяксе». Тады 49-гадовага мэнэджара звольнілі за недарэчныя паведамленні, якія ён дасылаў некалькім калегам-жанчынам на працягу рабочага дня. У прыватнасці, паведамлялася, што Овермарс пасылаў фота пеніса супрацоўніцы «Аякса».