Усе навіны

Раналду могуць прадставіць фанатам «Аль-Насра» ўжо 3 студзеня

2 студзеня 2023, 17:24

Чакаецца, што сёння, 2 студзеня, навічок «Аль-Насра» Крышціяну Раналду вылеціць у Саудаўскую Аравію для праходжання медагляду, паведамляе Marca.

37-гадовы партугалец можа быць прадстаўлены мясцовым фанатам ужо заўтра. Чакаецца, што прысутнічаць пры гэтым будуць больш за 30 тысяч гледачоў.

Нагадаем, што 30 снежня футбаліст падпісаў кантракт з саудаўскім клубам да 2025 года.

Паведамлялася, што Раналду будзе зарабляць да 200 млн долараў у год дзякуючы камерцыйным выплатам і ролі амбасадара клуба.