Усе навіны

«ПСЖ» і «Аль-Наср» правядуць таварыскі матч у студзені

2 студзеня 2023, 19:16

У бліжэйшыя тыдні паміж «ПСЖ» і саудаўскім «Аль-Насрам» павінен адбыцца таварыскі матч, паведамляе RMC Sport.

Сустрэча французскага і саудаўскага клубаў павінна была адбыцца год таму, аднак была перанесена з-за пандэміі Covid-19. Кантракт на таварыскі матч застаўся ў сіле, таму «ПСЖ» і «Аль-Наср» згуляюць паміж сабой у студзені гэтага года. Дакладная дата яшчэ невядомая, бакі разглядаюць некалькі варыянтаў.

Такім чынам, Ліянель Месі і Крышціяну Раналду могуць згуляць у адным матчы ўпершыню з 8 снежня 2020 года, калі «Ювентус» на «Камп Ноу» перамог «Барселону» ў 6-м туры Лігі чэмпіёнаў (3:0). У той гульні Раналду вызначыўся дублем.