Усе навіны

Паўабаронца «Белшыны» Муса Іса працягне кар'еру ў Д4 Іспаніі (segre.com)

3 студзеня 2023, 18:17
2

20-гадовы паўабаронца бабруйскай «Белшыны» Муса Іса працягне кар'еру ва «УЭ Льейда» з іспанскага Д4. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Segre.

У мінулым сезоне легіянер правёў 28 матчаў у беларускай вышэйшай лізе, забіў 2 мячы і аддаў 2 галявыя перадачы.