Усе навіны

«ПСЖ» не адпусціць Рыка ў «Мілан», пакуль не вызначыцца з будучыняй Наваса

4 студзеня 2023, 16:07

«Мілан» пачаў перамовы з «ПСЖ» адносна арэнды брамніка Серхіа Рыка, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Перад тым, як адпусціць 29-гадовага іспанца, парыжане хочуць вызначыцца з будучыняй Кейлара Наваса, а потым ужо прымаць рашэнні па Рыка.

Асноўны варатар «расанеры» Майк Меньян атрымаў другую траўму за гэты сезон, сумарна прапусціўшы 13 матчаў, і рызыкуе не выйсці на поле мінімум да матчу ў Суперкубку Італіі, які адбудзецца 18 студзеня.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва клуба хоча падпісаць надзейны другі нумар.

Рыка ў гэтым сезоне не згуляў ніводнага матча за каманду Крыстафа Гальцье, улетку ён вярнуўся з 6-месячнай арэнды з «Мальёркі».

Яго кантракт разлічаны да чэрвеня 2024 года.