Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Да Калядаў у мінскім «Дынама» яшчэ з'явяцца навічкі»

5 студзеня 2023, 10:18

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка расказаў аб трансфернай палітыцы клуба, а таксама аб тым, што ў бліжэйшы час у камандзе з'явяцца яшчэ навічкі.

– Даволі актыўны трансферны снежань выдаўся – падпісалі 6 гульцоў. Ці плануюцца яшчэ падпісанні?

– Так, мы запрашаем усіх тых хлопцаў, каго хочам бачыць у камандзе. У першую чаргу, арыентуемся на тое, каб дадаць менавіта амбіцый камандзе, каб рухацца нам да высокіх мэт. Таму што 4-е месца мінулага сезона не задавальняе нікога, у першую чаргу нашых адданых балельшчыкаў, якія, вядома, чакаюць большага ад каманды.

У цэлым і я настройваю каманду на тое, каб нават тыя хлопцы, якія прыходзяць у нашу каманду, яны павінны разумець, што нашыя амбіцыі нашмат больш, чым тое, што мы маем на сённяшні дзень.

Таму ўсе запрашэнні, усе хлопцы, якія заключылі кантракты, менавіта з ментальнага пункту гледжання ў тым ліку падпісаны, каб палепшыць вынікі каманды, і ў іх амбіцыях мы не сумняваемся.

Будуць яшчэ ў нас набыцці, не без гэтага. Камплектаванне працягваецца. Чакаем нават у бліжэйшы час, на працягу гэтага тыдня, да Калядаў у нас яшчэ з'явяцца навічкі, – сказаў Скрыпчанка.