Усе навіны

Андрэй Сантас стаў гульцом «Чэлсі»

7 студзеня 2023, 18:33

«Чэлсі» абвясціў аб падпісанні бразільскага паўабаронцы Андрэя Сантаса. Да гэтага ён выступаў за «Васко да Гама».

У мінулым сезоне футбаліст дапамог «Васко» выйсці ў бразільскую серыю А. Яго каманда заняла трэцяе месца ў серыі В, а ён правёў 33 матчы і забіў 8 галоў.

Дэталі здзелкі не пазначаны. Па дадзеных Transfermarkt, «Чэлсі» заплаціць за 18-гадовага бразільца 12,5 млн еўра.