Усе навіны

Давід Сільва – найстарэйшы гулец, які забіў гол у Ла Лізе ў свой дзень нараджэння

8 студзеня 2023, 20:50

Паўабаронца «Рэал Сасьедада» Давід Сільва, які сёння, 8 студзеня, святкуе 37-ы дзень нараджэння, вызначыўся забітым мячом у матчы 16-га тура Ла Лігі супраць «Альмерыі» (2:0).

Тым самым Сільва стаў самым старэйшым гульцом у гісторыі вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Іспаніі, які забіў гол у свой дзень нараджэння.

У бягучым сезоне іспанец забіў 2 галы і аддаў 1 асіст у 18 матчах.