Усе навіны

Хаві заваяваў першы трафей на пасадзе галоўнага трэнера «Барселоны»

16 студзеня 2023, 09:56

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві заваяваў свой першы трафей на гэтай пасадзе.

У фінале Суперкубка Іспаніі «Барселона» перамагла «Рэал» (3:1). 42-гадовы Хаві раней трэніраваў «Аль-Сад», з якім атрымаў 7 трафеяў.

У якасці гульца ён выйграў 25 трафеяў з «Барселонай». 8 разоў ён выйграваў чэмпіянат Іспаніі, 4 разы – Лігу чэмпіёнаў.