Усе навіны

Антон Амельчанка: «Беларускія каманды пакуль выступаюць у еўракубках і Лізе нацый, але ўсё ідзе да санкцый, як у Расіі»

16 студзеня 2023, 11:46

Экс-галкіпер зборнай Беларусі Антон Амельчанка распавёў пра перспектывы санкцыяў супраць беларускага футбола.

Нагадаем, што УЕФА адхіліла клубы і зборныя Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Беларускія каманды жа не адхілілі, а толькі забаранілі ім праводзіць матчы турніраў УЕФА унутры краіны.

– Расійскі футбол у канцы года мог перайсці ў Азію праз ізаляцыю ў еўрапейскім футболе. У выніку прыйшлі да кампрамісу і справу зацягнулі да вясны. Беларускі футбол пакуль менш схільны санкцыям, але ці дапускаеце Вы, што такое ж пытанне могуць падняць у вашым футболе?

– У адрозненне ад расійскіх клубаў [i зборнай], мы пакуль выступаем у еўракубках і Лізе нацый, але ўсё ідзе да таго, што і мы акажамся ў такой жа сітуацыі [санкцый, як у Расii]. Наша зборная гуляе, але б'е антырэкорды выступленняў, наогул няма ніякіх вынікаў. А хто сказаў, што ў Азіі лягчэй? Там шмат моцных каманд, складанасці з пералётам, – сказаў Амельчанка.