Усе навіны

Месі і Раналду – у старце на матч паміж «ПСЖ» і зборнай зорак «Аль-Хілаля» і «Аль-Насра»

19 студзеня 2023, 19:45

Ліянель Месі і Крышціяну Раналду з першых хвілін згуляюць у матчы паміж «ПСЖ» і зборнай зорак «Аль-Хілаля» і «Аль-Насра».

Сустрэча пачнецца ў 20:00. Прамая трансляцыя будзе даступна ў Фэйсбуку парыжскага клуба па платнай падпісцы, а таксама на ютуб-канале, аднак у Беларусі доступу да эфіру няма.

Для Раналду гэты матч стане першым пасля яго пераезду ў Саудаўскую Аравію. Партугалец выйдзе з капітанскай павязкай.

Гульня адбудзецца ў Эр-Рыядзе на стадыёне «Кінг-Фахд».