Усе навіны

Расійскі агент Смірноў: «У «Шахцёры» прэміяльныя плацяцца наяўнымі ў канверце, зарплату ўстанаўлiваюць вышэй за ліміты, а потым не выконваюць абавязацельствы»

20 студзеня 2023, 11:07
1

Расійскі футбольны агент і юрыст Антон Смірноў распавёў пра выплаты ў «Шахцёры».

«У салігорскім «Шахцёры» квітнее чорная бухгалтэрыя.

Прэміяльныя плацяцца наяўнымі ў канверце, заработную плату ўстанаўлiваюць у памерах вышэй за ліміты, усталяваных заканадаўствам РБ, завабліваючы, такім чынам, да сябе гульцоў і трэнераў, а потым не выконваюць абавязацельстваў па выплаце, прыкрываючыся лімітамі на выплаты.

Будзем звяртацца ў пракуратуру», – распавёў Смірноў.

Нагадаем, што раней стала вядома аб запазычанасці салігарчан перад расійскім трэнерам Чыжовым, чые справы вядзе Смірноў.