Усе навіны

Абаронца зборнай Польшчы Ківёр пяройдзе ў «Арсенал»

20 студзеня 2023, 17:00

«Арсенал» блізкі да падпісання абаронцы «Спецыі» і зборнай Польшчы Якуба Ківёра, паведаміў польскі партал Meczyki. Пазней журналіст Фабрыцыа Рамана напісаў, што клубы ўжо дамовіліся пра трансфер.

Па дадзеных Meczyki, «кананіры» заплацяць за гульца 25 мільёнаў еўра, медагляд можа прайсці на гэтым тыдні, а кантракт будзе разлічаны на 5,5 гадоў.

Рамана піша пра суму ў 20 мільёнаў + бонусы і кантракце на 5 гадоў. Паводле яго звестак, медагляд пройдзе ў найбліжэйшыя 48 гадзін

22-гадовы паляк у бягучым сезоне правёў 20 матчаў за «Спецыю». Таксама ён адгуляў усе 4 матчы зборнай Польшчы на ЧС-2022.