Усе навіны

«Эвертан» звольніў Лэмпарда (Daily Mail)

23 студзеня 2023, 18:25

«Эвертан» датэрмінова спыніў супрацоўніцтва з галоўным трэнерам каманды Фрэнкам Лэмпардам, паведамляе Daily Mail.

Пакуль клуб шукае новага коўча, трэніраваць каманду будуць трэнеры «Эвертана» U18 і «Эвертана» U21 Лейтан Бэйнс і Пол Тэйт адпаведна.

44-гадовы англічанін узначаліў клуб з Ліверпуля ў канцы студзеня 2021 года, пад яго кіраўніцтвам каманда выйграла ўсяго 12 з 44 матчаў (27%), прайграла – 23 (52%).

Пасля ЧС-2022 «Эвертан» на чале з Лэмпардам набраў усяго 1 ачко ў 5 матчах АПЛ – нічыя з «Манчэстэр Сіці», а таксама вылецеў з Кубка Англіі ад «Манчэстэр Юнайтэд».

У апошніх 6 матчах клуб пацярпеў 5 паражэнняў і ідзе 19-м у АПЛ.