Усе навіны

Спартыўны дырэктар «Шахцёра» Нідэргаус павінен быць дэпартаваны з Беларусі ў Германiю (СпортРадар.kz)

30 студзеня 2023, 19:57
3

55-гадовы спартовы дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаус павінен быць дэпартаваны з Беларусі ў Германiю. Пра гэта паведамляе СпортРадар.kz.

22 студзеня ўраджэнец Казахстана быў затрыманы ў Мiнску. Экс-футбаліст «Вайе» і «Прайсэна» мае ў тым ліку грамадзянства Германii.

30 студзеня сілавікамі Лукашэнкі заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік матча чэмпіянату Беларусі па футболе. Прозвішча падазраванага не называецца.

У гэты ж дзень стала вядома аб тым, што ў офіс клуба прыйшлi сілавікі.

Да свайго затрымання паведамлялася, што Нідэргаус пакінуў «Шахцёр» і пяройдзе ў костанайскі «Табол».

Мінулы сезон каманда завяршыла на першым месцы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.