Усе навіны

«Лідс» арандаваў у «Ювентуса» Макені

30 студзеня 2023, 23:59

«Лідс» абвясціў пра арэнду цэнтральнага паўабаронцы «Ювентуса» Уэстана Макені.

Пагадненне з 24-гадовым амерыканцам разлічана да канца сезона, пасля чаго з ім хочуць падпісаць паўнавартасны кантракт (летам скончыцца яго пагадненне з «Юве»).

У 96 матчах за італьянскую каманду футбаліст забіў 13 мячоў і аддаў 5 рэзультатыўных перадач.

Раней паведамлялася, што «Лідс» заплаціць за арэнду 1,2 мільёна еўра, а сума выкупу складзе 33 мільёны еўра + бонусы.